Экспазіцыя “Працаўнікам вёскі - Слава!”
З пачаткам індустрыялізацыі краіны ўкараненне новых гаспадарчых адносін у прамысловасць не магло не сказацца на сельскагаспадарчай вытворчасці. У сувязі з ростам гарадскога насельніцтва востра паўстала пытанне забеспячэння горада прадуктамі харчавання. Для рашэння гэтага сацыялістычнага і камуністычнага грамадства на 25 з’ездзе КПБ у снежні 1927 года было прынята рашэнне аб узбуйненні сельскагаспадарчай вытворчасці шляхам аб’яднання ўласных гаспадарак у калектыўныя. Але так як тэрыторыя заходняй Беларусі з 1921-1939 гадоў па Рыжскаму пагадненню была ў складзе Польшчы, а пасля вызвалення і ўкаранення на гэтай тэрыторыі савецкай улады, пачалася ВАВ, а гэта: баявыя дзеянні, акупацыя, пасляваенная разруха, то працэс калектывізацыі на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна зацягнуўся да канца 40х пачатку -50х гадоў. На працягу 1949-1951 гадоў на гэтай тэрыторыі была арганізавана 20 калгасаў:
Калгас імя Шверніка в. Лапушна 02.10.1949
Калгас імя Талстога в. Стараельня 01.07.1949
Калгас “Бальшавік” в. Ахонава 16.02.1949
Калгас імя Панамарэнка в. Хрольчыцы 05.10.1949
Калгас імя М.Горкага в.Кузьмічы 25.01.1950
Калгас імя Я.Купалы в.Панікарты 10.08.1950
Калгас імя Чарнышэўскага в. Таркачы 26.08.1950
Калгас імя Энгельса в. Данілавічы 25.08.1950
Калгас імя К.Маркса в. Круцілавічы 13.01.1950
Калгас імя Кутузава в. Ліжэйкі 15.02.1950
Калгас “Барацьба за мір” в. Клімавічы 04.08.1950
Калгас “Савецкі селянін” в. Дубатоўка 15.08.1950
Калгас “Барэц” в. Навасёлкі 08.08.1950
Калгас “Чырвоная зорка” в. Рабкі 24.09.1950
Калгас “Новая зара” в. Лезнявічы 26.08.1950
Калгас “Калгасная ніва” в.Зарой 11.08 1950
Але людзі па-рознаму ставіліся да гэтага пытання, таму працэс калектывізацыі быў не такім хуткім і масавым, аб сведчаць архіўныя дакументы-справаздачы старшынь калгасаў аб паэтапнасці ўступлення сялян у калгасы.
Але матэрыяльна-тэхнічная база гэтых гаспадарак была вельмі нязначнай, аб чым сведчыць гэты архіўны дакумент.
Якія пад час узбуйнення ў пачатку 50х гадоў аб’ядналіся ў 5 гаспадарак: імя Шверніка в.Лапушна, імя Талстога в.Стараельня, імя Панамарэнка в.Хрольчыцы, “Бальшавік” в.Ахонава, імя К.Маркса в.Круцілавічы
У экспазіцыі нашага музея прадстаўлены архіўныя дакументы, якія падцвярджаюць гэты факт: рашэнні выканкама Дзятлаўскага раённага савета дэпутатаў працуючых аб стварэнні ўзбуйнённага калгаса імя Шверніка, таксама рашэнні выканкама Дзятлаўскага раённага савета дэпутатаў працуючых аб стварэнні ўзбуйнённага калгаса імя Сталіна шляхам далучэння да яго больш дробных калгасаў і рашэнне аб назначэнні Кізіка Івана Івграфавіча старшынёй узбуйнённага калгаса імя Сталіна.
Але гэта не было апошнім шляхам у рэарганізацыі. У перыяд з 1969-1973 на гэтай тэрыторыі засталіся толькі 2 калгасы – калгас “Гвардыя”, “Беларусь” і саўгас – “Наваельнянскі”. У 1989 годзе саўгас-камбінат “Наваельнянскі” быў далучаны да калгаса “Гвардыя”, а ў 2003г. пасля далучэння СВК “Беларусь” калгас “Гвардыя” стаў буйнейшым у раёне. З таго часу плошча гаспадаркі амаль не змянялася, змянялася назва і статут.
Гэта частка экспазіцыі адлюстроўвае станаўленне і развіццё гэтых гаспадарак: прыкладны статут калгаса, статыстычныя матэрыялы калгасаў Дзятлаўскага раёна, па якіх можна прасачыць за паказчыкамі сельскагаспадарчай вытворчасці, гісторыя фарміравання і эканамічныя паказчыкі саўгаса “Наваельнянскі”, а вось гэтыя шчоты калісьці замянялі сучасны калькулятар.
Аснову сельскай гаспадаркі на пачатку калектывізацыі складала раслінаводства, як менш затратны від дзейнасці. З часам гаспадаркі мацнелі, прыбыткі пераважалі расходы, фарміраваліся свабодныя фонды, за кошт якіх пачалі інтэнсіўна развівацца жывёлагадоўля, будаваліся жывёлагадоўчыя фермы, комплексы, набываліся больш прадуктыўныя пароды жывёл.
Са слоў Лычкоўскага Станіслава Валер’янавіча, старшыні калгаса імя Карла Маркса: “Нягледзячы на значныя намаганні сялян першыя вытворчыя паказчыкі былі вельмі сціплыя. Ураджай збожжавых складаў 4-5 цэнтнераў з гектара. Надой на адну карову складаў 900 л .у год.” Але працаўнікі зрабілі здаецца немагчымае ад раніцы і да позняга вечара, у холад і ў спёку, з дня у дзень яны сваёй працай фарміравалі не толькі дабрабыт гаспадарак, а і ў цэлым краіны, якая таксама, як і зямля, шчодра плаціла людзям за іх працу.
У дадзенай частцы экспазіцыі прадстаўлены фотаздымкі, якія адлюстроўваюць будні і ўрачыстыя, святочныя моманты жыцця калгаснікаў: стэла калгаса “Гвардыя”, якая азначала пачатак сельскагаспадарчых угодзяў калгаса “Гвардыя”, а вось так калісьці выглядаў будынак праўлення калгаса “Гвардыя”; жывёлаводы свінагадоўчай фермы в.Уланаўшчына калгаса “Гвардыя”; паляводчаская брыгада калгаса “Гвардыя”, якую ўзначальваў Баброўскі Іван Пятровіч; старшыня калгаса “Гвардыя” Літавар Расціслаў Сяргеевіч аглядае збожжавае поле з брыгадзірам Ляшэвічам Сямёнам Сяргеевічам, а на гэтым фотаздымку з галоўным аграномам калгаса “Гвардыя” Аблажэем Анатолем Аляксандравічам.
Тэхніка толькі пачынала прыходзіць у калгасы, таму значная нагрузка ў якасці цяглавай сілы і транспарту прыпадала на коней. Выкарыстоўвалі іх усе, нягледзячы на займаемую пасаду, і простыя сяляне, і брыгадзіры, і і старшыні калгасаў. Брыгадзір калгаса “Гвардыя” - Сас Сцяпан Сцяпанавіч. Старшыня калгаса “Радзіма” - Юдэнка Канстанцін Львовіч.
Нягледзячы на тое, што калгасы пачалі абжывацца тэхнікай, па-ранейшаму працавітыя рукі сялян адыгрывалі значную ролю ў сельскагаспадарчых вытворчых працэсах. Вось, напрыклад, ільнаводчае звяно з калгаса імя К.Маркса ў час праполкі ільну і ў час сустрэчы з карэспандэнтам, і калгаснікі таго ж калгаса ў час кароткіх хвілін адпачынку.
Станоўчым фактарам у фарміраванні асноўных фондаў было размяшчэнне ў наваколлі в.Уланаўшчына цаглянага завода, які забяспечваў будаўнічымі матэрыяламі гэтыя калгасы. На гэтым фотаздымку мы бачым дырэктара гэтага завода Жытко Сямёна Сямёнавіча з старшынёй калгаса “Беларусь” Царуком Сяргеем Васільевічам. Вельмі цёпла аб гэтым супрацоўніцтве адзываецца і старшыня калгаса “Гвардыя” Літавар Расціслаў Пятровіч.
Нягледзячы на штодзённы значны клопат у сельскагаспадарчай вытворчасці, сяляне знаходзілі час на адпачынак – гэта, безумоўна, “Дажынкі”, дзень сельскай гаспадаркі і сацыяльныя святы, у якіх сяляне, па меры магчымасці, прымалі ўдзел.
Уборачная страда кожнага сельскагаспадарчага года заканчвалася святам “Дажынкі”, на якіх ушаноўваліся лепшыя механізатары. Гэтыя фотаздымкі адлюстроўваюць такія моманты жыцця сялян: дажынкі калгаса “Гвардыя” – са снапом збожжа і з радасцю на твары ад вынікаў сваёй працы камбайнёр Гукіш Уладзімір Эдуардавіч, які прымае цёплыя словы віншавання ад старшыні калгаса Літавара Расціслава Пятровіча; дажынкі калгаса “Беларусь” – на пярэднім плане гэтага фота мы бачым камбайнёра – перадавіка Лазовіка Івана Віктаравіча з сынам, які падчас жніва працаваў з бацькам памочнікам камбайнёра і дажынкі саўгаса “Наваельнянскі”, дзе мы бачым справаздачу агранома Акуновіча Івана Браніслававіча перад старшынёй саўгаса Ляўчуком Віктарам Міхайлавічам.
Праца сялян нашых калгасаў ушаноўвалася не толькі ў сваіх гаспадарках, але і на рэспубліканскіх і ўсесаюзных мерапрыемствах. Вось, напрыклад, з’езд калгаснікаў савецкай Беларусі, на якім мы бачым Літавара Расціслава Пятровіча – старшыню калгаса “Гвардыя” і 4 усесаюзны з’езд калгаснікаў, на якім сельскую гаспадарку Дзятлаўшчыны прадстаўляе Лазовік Іван Віктаравіч.
А на гэтых фотаздымках мы бачым, як старшыні калгасаў ушаноўваюць сваіх перадавікоў.
На гэтым фотаздымку мы бачым Літавара Расціслава Пятровіча з Рабчэўскім Вячаславам Аляксандравічам – старшынёй калгаса “Раготна”, які ў якасці ўзнагароды за працоўныя заслугі і для пераймання вопыту ў сельскагаспадарчай вытворчасці наведаў Кубу. З такой жа мэтай Расціслаў Пятровіч пабываў і ў Індыі.
На гэтым фотаздымку прадстаўлены апошні дзень жніва ў ААТ “Граніт-Агра”.
Адным з такіх перадавікоў была Сяргейчык Софья Іванаўна- жывёлавод калгаса Ахонава. Софья Іванаўна за сваю шматгадовую плённую працу ўзнагароджвалася высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Але на гэтых дасягненнях Софья Іванаўна не спынілася, і з дня ў дзень імкнулася быць лепшай у сваёй справе. Наступнай узнагародай для Софьі Іванаўны павінна была стаць “Зорка героя Савецкага саюза”. І ўжо пачалі збіраць дакументы для прадастаўлення яе кандыдытуры да гэтага высокага звання. І здавалася засталося зусім няшмат, літаральна якісьці год- другі папрацаваць з такімі ж намаганнямі і паказчыкамі. Але для Софьі Іванаўны справа была не ва ўзнагародзе, проста па-іншаму яна працаваць не ўмела. І раптам хвароба пазваночніка, якая не тое што не дазваляла плённа працаваць,але і ўвогуле абмежавала яе ў дзеянні. Дыягназ для такога працалюбівага чалавека, прагучаў як прыгавор- інваліднасць. Вось такі кошт плацілі працаўнікі за сваю адданасць Радзіме і працы.
Такім жа заслужаным працаўніком быў механізатар калгаса Беларусь Лазовік Іван Віктаравіч. Высокія дзяржаўныя ўзнагароды:ордэн Працоўнай славы 3 ступені, медаль “ За доблесную працу”, граматы Вярхоўнага савета БССР, пашана і павага ў калектыве стала падставай для выдвіжэння кандыдатуры Івана Віктаравіча і абранне дэпутатам Вярхоўнага савета БССР.
Такія ж высокія паказчыкі ў сваёй працы паказваў перадавік калгаса “Гвардыя” механізатар Лашкоўскі Браніслаў Вікенцьевіч, які не толькі ўмеў працаваць сам, аб чым сведчаць высокія дзяржаўныя ўзнагароды ,у тым ліку пераможца конкурсу механізатара 1978г, але і з такой жа плённасцю перадаваў любоў да працы маладым механізатарам, аб сведчыць узнагарода “Лепшы настаўнік моладзі”.
Садзейнічаць такім выдатным працаўнікам павінны былі не менш заслужаныя загадчыкі фермаў, брыгадзіры сярод якіх Ціхановіч Іосіф Сцяпанавіч - загадчык участка калгаса “Беларусь”, які за сваю плённую працу быў узнагароджаны ордэнам “Знак пашаны”, двойчы медалём “За доблесную працу”, медалём “ За працоўныя адзнакі”. Ляшэвіч Сямён Сяргеевіч загадчык участка калгаса “Гвардыя”, які за высокія паказчыкі ў сваёй працы ўзнагароджваўся ордэнам Леніна і ордэнам Працоўнага чырвонага сцяга.
Кожны з гэтых працаўнікоў і іншыя перадавікі дастойны вялікай пашаны, але асабліва хочацца падкрэсліць працоўныя дынастыі, сярод якіх асабліва вылучаецца дынастыя Гукішаў. Яшчэ ў цяжкія 50-я гады Гукіш Эдуард Людвігавіч узяўся за нялёгкую працу каваля калгаса імя Шверніка. Яго запал, працалюбства і адказнасць за сваю працу перехапіў сын заслужаны механізатар калгаса “Гвардыя”- Гукіш Іван Эдуардавіч, які прывіў усе гэтыя станоўчыя якасці свайму сыну- Гукішу Уладзіміру Іванавічу, які з’яўляецца неаднаразовым прызёрам рэспубліканскіх Дажынак, а ў 2010-м годзе стаў іх пераможцам і атрымаў з рук прэзідэнта ключы ад легкавога аўтамабіля “Саманд”. У 2007 годзе яго імя рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта занесена ў Кнігу Славы Гродзенскай вобласці, а рашэнненм Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта занесены ў Кнігу Славы Дзятлаўскага раёна.
Безумоўна, праца кожнага калгасніка, як цаглінка ў вялікім будынку з’яўлялася неад’емнай часткай у развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці, Але асноўная адказнасць за стан спраў, за паказчыкі ў развіцці гаспадаркі і за ўсё іншае ляжала на плячах старшынь калгасаў. І кожны з іх стараўся ўвесь свой талент рэалізаваць у развіці калгасаў, якія яны ўзначальвалі.Вось,напрыклад, старшыня калгаса “Гвардыя” Літавар Расціслаў Пятровіч.За час кіраўніцтва якога ў калгасе не толькі выраслі эканамічныя паказчыкі, але значна ўзрасла роля калгаса ў развіці сацыяльнай сферы.Быў пабудаваны будынак вясковага клуба, новы будынак школы ў вёсцы Лапушна, і дарэчы ўвесь клопат ва ўтрыманні школы і харчаванні вучняў Літавар Расціслаў Пятровіч усклаў на сябе і на калгас, які ён узначальваў. Пачало будавацца добраўпарадкаванае жыллё на сродкі калгаса для працаўнікоў. За сваю плённую працу Літавар Расціслаў Пятровіч быў узнагароджаны высокімі ўзнагародамі і ўнесены ў кнігу “Людзі справы”. З Дзятлаўскага раённа такой пашаны удастоены толькі 2 чалавека, Літавар Расціслаў Пятровіч і настаўніца школы №1 Савань Яўгенія Рыгораўна. Значны ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі ўнёс таксама і Макарэвіч С.У., пад патранажам якога будаваўся будынак гэтай школы і сфарміравалася значная частка матэрыяльна-тэхнічнай базы СПК “Граніт-Агра”.
Радуе той факт, што працоўныя здзяйсненні такога ўзроўню не адышлі ў гісторыю, а няхай не так масава, але ўсё ж упрыгожваюць сабою нашу гаспадарку.Вось яны героі нашага часу Аблажэй Ганна Пятроўна- даярка СПК ”Граніт-Агра”. За высокія надоі ад сваіх буронак атрымала з рук прэзідэнта медаль “За працоўныя адзнакі”.
Высокія вынікі на ўборцы збожжа, штогод паказвае маладзёжны камбайнёрскі экіпаж, які узначальваў Жых Дзмітрый Дзмітрыевіч, які з 2006г працуе на ўборцы хлеба. За гэты перыд яны амаль штогод узначальваюць раённыя спаборніцтвы маладых камбайнёраў, а сам Дзмітрый Дзмітрыевіч 7 разоў станавіўся ўдзельнікам рэспубліканскіх Дажынак.
Сённяшнія працаўнікі ААТ “Граніт-Агра” забясечваюць наступныя эканамічныя паказчыкі :18 тыс тон збожжа, каля тысячы тон рапса, 17 тыс тон цукровых буракоў, 4,5 тыс галоў буйнага рагатага ската, з іх 1700 каровы, якія даюць за год 10 тыс тон малака. А на адкорме ў свінагодоўчым комплексе “Варакомшчына” знаходзіцца звыш 2 тыс галоў свіней. Безумоўна, да паказчыкаў вядучых гаспадарак нашай краіны, асобных еўрапейскіх краін, мы яшчэ недацягваем, але ўпэўнены, што патэнцыял яшчэ ёсць і пройдзе пэўны час і наша гаспадарка зможа канкурыраваць і з замежнымі вытворцамі.
А кіруе ўсім гэтым працэсам цудоўны чалавек, клапатлівы гаспадар, які аб сельскай гаспадарцы ведае ўсё ад А да Я, Мазур Станіслаў Станіслававіч. Узяўшы за аснову сваёй працы усе лепшыя традыцыі і вопыт папярэдніх кіраўнікоў і далучыўшы свае веды, ён падтрымлівае лідыруючыя пазіцыі нашай гаспадаркі не толькі ў раёне, але ў вобласці і рэспубліцы. У 2009г на Дажынках у горадзе Кобрыне быў узнагароджаны Падзячным пісьмом і імянным гадзіннікам ад прэзідэнта Беларусь за добрасумленную працу і значны індывідуальны ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі, як лепшы старшыня ў спаборніцтве сярод кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый Гродзенскай вобласці за лепшы вынікі па вытворчасці малака на Дажынках - 2014 у горадзе Слонім быў узнагароджаны дыпломам Гродзенскага Аграпрамысловага саюза.
А гэта панарама адлюстроўвае ўзровень сучаснай сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ ”Граніт-Агра”. Зернесушыльны комплекс КЗСВ-30 сумеснай польска-беларускай вытворчасці, вытворчая магутнаць якога 30 тон збожжа ў час, бураказагрузачны камбайн “Кляйн” RL-2000” ( Германія), якім кіруе Гулецкі Андрэй, даільная зала паралель F 32, якой абсталяваны малочна-таварны комплекс у вёсцы Касцюкі, камбайн “Клас Лексіон 580 “ (Германія), якім кіруе Гукіш Уладзімір.
Дзякуй вам за ўвагу, а цяпер я прапаноўваю вам бліжэй азнаёміцца з фотаздымкамі і музейнымі прадметамі размешчанымі ў дадзенай экспазіцыі!
Комментариев нет:
Отправить комментарий