Дарогамі вайны

Тэатралізаванае прадстаўленне да экспазіцыі “Дарогамі вайны”


Хроніка пачатку вайны(Відэа)
Заклік “Родина мать зовет”
Мужык: Збірае рукзак на фронт
Жонка: Ты куды?
Мужык: Трэба. Прысядзь.
Жонка: Не пушчу! Калі не думаешь пра сябе, пра мяне не думаеш, дык пра дзяцей хоць падумай!
Мужык: Сядае на лаву. Дык я толькі пра вас і думаю. Ты што лічыш, калі прыйдуць сюды фашысты яны цябе і дзяцей пашкадуюць?
Жонка: Сядзячы на лаўцы бярэцца рукамі за галаву.
Мужык: Ну дык вось, гады не пярэч.
Жонка: Праз смуту: давай памагу сабрацца, адзенне вазьмі.
Мужык: Не, нічога браць не буду, там у вайсковае адзенуць. А гэтыя рэчы як будзе цяжка абмяняй на прадукты.
Жонка: Добра Васіль, добра.
Мужык: Нядзея, глядзі за гаспадаркай, а галоўнае дзяцей беражы
Жонка: Як мы тут без цябе? Абдымае, кладзе галаву на плячо
Мужык: Спадзяюся не на доўга зацягнецца
Жонка: Вяртайся скарэй, Васіль. Галоўнае жывым вяртайся. Штоб ні было, галоўнае жывым
Мужык: Надзея, калі не дай бог акупацыя і будзе цяжка, бяры дзяцей і едзь да сястры.
Жонка: Добра, Васечка, як скажаш. Сумна
Мужык: Устаючы з лавы. Ну ўсе, я пайшоў.
Жонка: Устае з лавы. Падае яму рукзак
Дзеці выбягаюць. А куды тата?
Мужык: Абдымае дзяцей. Дзетачкі,што ж гэта будзе?
Хроніка.
Мужык: Піша пісьмо. Гучыць музыка
Вайсковец: выбягае Васіль, бягом да камандзіра
Мужык: дае пісьмо вайскоўцу. Перадай паштальёну, да хаты напісаў. Абодва выбягаюць

Заходзяць у пакой і размаўляюць:

Маці: Дзеткі вы мае, прытаміліся.Маленькія вы яшчэ да такіх работ.
Дачка : Нічога, мама,хоць мы, як ты кажаш,маленькія,але тое сёе і дапаможам. Табе ж адной цяжка.
Маці: Гэта так, мае вы памочнікі і дапаможаце. Весялей мне з вамі, чым адной.
Сын: Дзе ж цяпер тата? Каб ён быў у хаце, зусім іншая справа была б. А так ….Ух,гэтыя праклятыя фашысты!
Маці: Хвалююся  я, дзетачкі! Даўно пісьма не было. Хаця,каб усё добра.Чаго гэтым фашыстам тут трэба? Колькі людзей з-за іх гіне і мірных, і вайскоўцаў.
Сын: Я, як вырасту,таксама ,як тата, пайду біць фашыстаў.
Маці: Ой,сынок,а не дай табе Божа,такой долі. Можа да той пары, як ты вырасцеш, у свеце ўсё ўсталюецца ды над вашымі галоўкамі, дзетачкі, будзе мірнае неба.
Тупае ў сенях паштальён: Кавалёвы! Дома?
Маці ( насцярожана): Дома мы, дома. ( Абдымае дзяцей, прыхінае іх да сябе): А мае вы, дзетачкі!
Паштальёнка: Не хвалюйся сама і дзяцей не палохай! Пісьмо табе- жывы,значыць.
Маці: А мая ж ты , Манечка! Дзякую табе за добрую вестачку! ( Абдымаецца з паштальёнкай, бярэ пісьмо, падыходзіць да дзяцей).
Паштальёнка: Ну я пайшла далей.
Дзеці: Ура, ад таты! Мамачка, як ён там? Чытай скарэй.
Маці: Сядайце хораша, ды будзем чытаць ( Чытае пісьмо.) Прачытаўшы, гаворыць : каханы ты мой, бачыце бацька аб вас клапоціцца.Паплакала б з радасці ды слёзы ўжо ўсе , мабыць выплакала.
Дзеці: Чаго ж плакаць, мамачка? Радавацца трэба.
Сын: Пабягу бабулі скажу.
Маці : Пачакай, я зараз сама з лістом схаджу. Так была стамілася, ледзь у хату ішла. А цяпер  і сілы аднекуль узяліся.
Дзеці: Мамачка, мы з табой.
Маці: Мае вы хвосцікі, аддыхнулі б лепш. Вы  ж таксама стаміліся.
Дзеці: Не, мы не вельмі стаміліся.
Маці: Вернецца тата, я яму абавязкова раскажу, якія вы паслухмяныя, як пасталелі раптам,якія памочнікі сталі. Ён будзе вамі вельмі ганарыцца.
Дзеці: Мы, мамачка, таксама вамі ганарымся.
Дачка: Ты ў нас такая руплівая,працавітая, клапатлівая. Мы ўстанем –цябе ўжо ў хаце няма, кладземся – цябе яшчэ няма. То ў полі , то ў лесе, то каля хаты завіхаешся .
Сын: А тата наш- герой. З фашыстамі змагаецца.
Маці: Там,на фронце, дзетачкі,усе героі ( Устаюць: Ну ды што,пойдзем да бабы, як сабраліся, парадуем яе , бо зараз шарэць пачне, трэба будзе скаціну карміць. ( Усе разам выходзяць.)

Словы аўтара

Не аднойчы яшчэ калацілася сэрца Таццяны і ад прыходу паштальёнкі, і  ў неспакойных снах, і ў страшных думках, якія яна гнала ад сябе. Вось і вызваленне , і мірнае жыццё, і, здаецца, перамога зусім блізка, і дыхаць стала лягчэй, Але жаночаму сэрцу неспакойна, пакуль дзеці дзесьці яшчэ  свісцяць кулі, грамыхаюць гарматы. І ўсё роўна застаўся страх, які за час вайны і акупацыі прыжыўся ў свядомасці людзей. І, як аказалася, сэрца прадчувала недарма. Апошні ліст ад мужа Таццяна атрымала ў снежні 1944 года. А потым цішыня.Жудасная, невыносная, балючая цішыня, якую вытрымаць было не лягчэй,чым гора.
Красавік 1945 года… У выніках вайны ўжо ніхто не сумняваўся. Вось яна, перамога! Доўгачаканая, жаданая, выстраданая, гераічная. І раптам зноў:
- Кавалёвы дома?
У той момант Таццяна не разумела, дзе яна і што з ёй. Падняўшы вочы, яна ўсё прачытала на твары паштальёншы. За ўсе папярэднія візіты яна прывыкла да іншага яго выразу. Гэта было не пісьмо, але і не пахаванка, а чарговае выпрабаванне веры, спадзявання, жаночага кахання, якія яна пранесла праз усё жыццё. Прапаў без звестак…
Скончылася вайна. Пачалі вяртацца з фронту аднавяскоўцы. Па-ранейшаму не прасыхалі жаночыя вочы ад слёз, і яна плакала ад радасці з аднымі, з гора – з другімі. А што самой рабіць, не ведала. Разам з дзецьмі Таццяна доўга ўглядалася ў стужку дарогі, якія губляліся ў полі, ловячы на сабе жалобны позірк суседзяў. Але верыла, спадзявалася, спадзявалася і верыла. Гадавала дзяцей, любіла іх за дваіх, журыла  іх таксама за дваіх, клапацілася за дваіх. І. ўсё спадзявалася, а раптам або кантузія, шпіталь, беспрытомнасць. Для сябе вырашыла адно: жывога не пахаваю, а мёртвага ніхто не бачыў. Так і пражыла жыццё: ні жонкай, ні ўдавой, а складанае жыццё салдаткі, якая аднойчы выправіла мужа на вайну, чакала ўсё жыццё.

Комментариев нет:

Отправить комментарий