Экспазіцыя адлюстроўвае побыт вяскоўцаў у канцы IX –пачатку XX cтагоддзя.
У дадзенай частцы экспазіцыі прадстаўлены вырабы рамеснікаў: бондараў, кавалёў, ганчароў, якія шырока ўжываліся ў хатняй гаспадарцы.
А таксама ткацтва, якое атрымала развіццё амаль што ў кожнай вясковай хаце.
Вагі розных памераў і прызначэння: амбарныя, крамавыя(талерачныя) і бязмен, які выкарыстоўваўся як у крамах, так і сялянамі ў побыце.
У гэтай часты экспазіцыі прадстаўлена пляценне. Вырабленыя майстрамі вырабы ўжываліся як для транспарціроўкі, так і для захавання прадуктаў.
Галоўным накірункам земляробства была збожжавая гаспадарка.
Прылады, якія ўжываліся ў гэтым відзе дзейнасці падстаўленыя ў дадзенай частцы экспазіцыі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий