Пакланіцеся ад мяне маёй зямлі, маёй Бацькаўшчыне.Такі наказ даваў пісьменнік сваім землякам, калі знаходзіўся далёка ад сваёй малой Радзімы.
Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч нарадзіўся 1 лістапада 1933 года ў вёсцы Варакомшчына, на той час Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. Калі верыць тагачаснай польскай газеце то гэта была серада, пахмурны дзень, позняя восень.
Нарадзіўся пісьменнік у рабоча-сялянскай сям’і. Бацькі Вячаслава Уладзіміравіча жылі ў бядноце. Маладая сям’я, аддзяліўшыся ад дзеда Тодара, знайшла прытулак у падпаветцы, дзе стаялі вазы, сані, плугі і іншыя сялянкія прылады і рэчы.Там бацька пісьменніка адгарадзіў куток, прабіў аконца і паставіў невялікую печ. Маці – Браніслава Іванаўна працавала звен’явой у паляводчай брыгадзе мясцовага калгаса. Бацька - Уладзімір Фёдаравіч працаваў спачатку грузчыкам на чыгуначнай станцыі ў Наваельні, а потым вартаўніком.
Дзяцінства Вячаслава Уладзіміравіча прыпала на гады Вялікай Айчыйнай вайны, але пісьменнік ніколі не скардзіўся на сваё маленства, хоць пры выпадку заўсёды адзначаў, якім цяжкім і скаладаным было жыццё ў час акупацыі і ў пасляваенныя гады. Ён з гонарам адзначаў, што цудам перажыў вайну, зведаў бамбёжкі і голад пасляваенных часоў.
Акрамя Вячаслава Уладзіміравіча ў сям’і было яшчэ двое дзяцей. Малодшыя браты – Савелій і Ян. З улікам таго, что быў старэйшым сынам ў сям’і, рана прыйшлося пачаць працаваць. Працоўную дзейнасць пачаў значна раней першага запісу ў працоўнай кніжцы грузчыкам на чыгуначнай станцыі ў Наваельні. Пісьменнік успамінаў, што з таго часу палюбіў пах мазуты, свісток счэпшчыка, раптоўны лязгат вагонаў, белы салодкі дым ад чорных паравозаў.
Асяроддзе, у якім вырас Вячаслаў Уладзіміравіч, было жорсткім і малакультурным. Грубасць, пянства, хамства, вось тое, што было вакол падлетка ў пасляваенны час , але хапіла сілы стаць вышэй за ўсё гэта, пацягнуцца да іншага жыцця, да навукі. Так, у шарачковым піджачку, з драўляным куфэркам і дзіцячай надзеяй на нешта вялікае ў 1952 годзе прыехаў у Мінск паступаць у Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт на філалагічны факультэт.
У нашай экспазіцыі прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць станаўленне асобы пісьменніка: камсамольскі білет, прафсаюзны білет, працоўная кніжка пісьменніка.
Рэчы, якія адлюствоўваюць быт сям’і бацькоў пісьменніка. Гэта посуд, прылады для галення, партсігар, які пісьменніку падарыў бацьку. У бацькоўскай хаце ў пісьменніка быў свой любімы посуд, свае любімыя рэчы, і маці, пад час адсутнасці Вячаслава Уладзіміравіча нікому не дазваляла імі карыстацца.
Рэчы, якія адлюствоўваюць быт сям’і бацькоў пісьменніка. Гэта посуд, прылады для галення, партсігар, які пісьменніку падарыў бацьку. У бацькоўскай хаце ў пісьменніка быў свой любімы посуд, свае любімыя рэчы, і маці, пад час адсутнасці Вячаслава Уладзіміравіча нікому не дазваляла імі карыстацца.
Літаратурная дзейнасць стала не толькі справай усяго жыцця, але і звязала Вячаслава Уладзіміравіча з цудоўным чалавекам, мілай, добразычлівай жанчынай Нінай Уладзіміраўнай, якая на той час працавала ў бібліятэцы пры саюзе пісьменнікаў. Яна нарадзіла Вячаславу Уладзіміравічу двух сыноў - Уладзіміра і Міраслава, якія таксама як і бацька звязалі сваё жыцце з літаратурнай дзейнасцю.
У размове з Нінай Уладзіміраўнай нам адкрылася яшчэ адна станоўчая рыса асобы Вячаслава Уладзіміравіча - гэта чалавечнасць. Ён быў добрым і клапатлівым бацькам, верным, адданым сям’і мужам з патрыярхальнымі поглядамі на жыццё. Як успамінала Ніна Уладзіміраўна, Вячаслаў Уладзіміравіч быў адналюб. Спачатку ўся яго ўвага была накіравана на мяне, пасля нараджэння Уладзіміра ўсяго сябе пісьменнік аддаваў сыну, пасля нараджэння Міраслава ўся ўвага Вячаслава Уладзіміравіча накіравалася ў яго бок і гэтак далей па ўнуках.
Ніна Уладзіміраўна была надзейным спадарожнікам на ўсё жыцце і ва ўсіх выпадках. У тым ліку дапамагала яму падрыхтоўваць рукапісы да друку і, як з жартам успамінала Ніна Уладзіміраўна, рабіць гэта было нялёгка, бо Вячаслаў Уладзіміравіч быў упэўнены ў сваіх думках. Нярэдка гэтыя спрэчкі пераходзілі ў размову на павышаных танах. Дзеці чуючы гэта казалі, бацькі, калі вам прыдзецца развясціся, то прычынай гэтаму будзе літаратура. А калі сур’ёзна, то Вячаслаў Уладзіміравіч вельмі хваляваўся за кожны свой твор, калі ён праходзіў цэнзуру і камісія была з чымсьці не згодна, яму прапаноўвалі над якімі-небудзь эпізодамі папрацаваць. Безумоўна, гэтыя хваляванні не прайшлі дарам для здароўя пісьменніка.І таму, магчыма, такое неспакойнае жыцце было такім кароткім.
Увесь свабодны ад літаратурнай дзейнасці час Вячаслаў Уладзіміравіч любіў праводзіць з сям’ей, або цешыў сябе краявідамі Беларусі. Асабліва цікавілі пісьменніка вялікія валуны - госці Беларусі, якія трапілі на нашу тэрыторыю разам з ледавікамі.У гэты час ён не толькі адпачываў, але і набіраўся натхнення для новых твораў.
У нашай экспазіцыі прадстаўлены асабістыя рэчы пісьменніка - гэта павелічальнае шкло, якім Вячаслаў Уладзіміравіч карыстаўся падчас працы. Пісьменнік не тое, што збіраў, але любіў мець пры сабе пэўную колькасць ручак, таму ў нашай экспазіцыі іх прадстаўлена багата, наручны гадзіннік пісьменніка. Вячаслаў Уладзіміравіч разумеў, што жыццё ў памерах часу вельмі кароткае, а зрабіць хацелася вельмі шмат. З адного боку ён не любіў гадзіннікі, а з другога пільна сачыў за часам, каб не адстаць ад сваіх жыццёвых планаў. Любімая чашка пісьменніка. Літаратурная дзейнасць часта вымушала працаваць па начах і змагаючыся са стомленасцю і сном, ён падбадзёрваў сябе кавай.
Пісьменнік вельмі балюча перажываў страту блізкіх людзей. Вельмі вялікім горам і смуткам для пісьменнік стала смерць маці. З таго часу засталася кніга пісьменніка з яго подпісам, якую ён перадаў брату Савелію. Думкі аб сям’і, жонцы і дзецях ніколі не пакідалі Вячаслава Уладзіміравіча і нават узмацняліся, калі ён быў дзесьці ў ад’ездзе і ён адусюль, дзе б не быў, адпраўляў дахаты ліст або паштоўку. Вось адзін с такіх лістоў, які дасланы жонцы.
Вячаслаў Уладзіміравіч займаў вельмі актыўную грамадзянскую і жыццёвую пазіцыю.А гэтым сведчаць месцы працы, пасады і ўзнагароды.За сваю плённую літаратурную дзейнасць Вячаслаў Уладзіміравіч быў узнагароджаны двума літаратурнымі прэміямі: Літаратурная прэмія імя І. Мележа за раман “Чужая бацькаўшчы”; Літаратурная прэмія імя Я. Коласа за раманы “Чужая бацькаўшчына”, “Год нулявы”, “І скажа той, што народзіцца…” і ордэнам дружбы народаў.
А вось тут мы ўзнавілі адно з першых рабочых месцаў пісьменніка. Тут мы бачым ручкі, якія Вячаслаў Уладзіміравіч любіў падпісваць дакументы і зноў гадзіннік, бо пісьменнік быў неабыякавы да часу. Друкавальная машынка- неад’емны атрыбут пісьменнікаў таго часу. Вячаслаў Уладзіміравіч заўсёды сачыў за навінамі, і адной з крыніц гэтых навін быў радыёпрыемнік.У гэтай часцы экспазіцыі прадстаўлены буйнейшыя творы Вячаслава Уладзіміравіча. Асноўным з якіх ён лічыў раман “Чужая бацькаўшчына”. І асабліва радуе той факт, што творы пісьменніка не перастаюць выдавацца і ў наш час. Вось адзін з іх - зборнік апавяданняў “Песня”, які выдадзены да 80-ці годдзя пісьменніка.
Вячаслаў Уладзіміравіч марыў: счаслівы буду, калі на ніве беларускай літаратуры ўзыйдзе і маё зярнятка. Але асоба пісьменніка, яго творы і жыццёвы шлях аказаліся настолькі яркімі, што, на наш погляд, гэта сціплае пажаданне перавыканалася ў шмат разоў і на літаратурнай ніве закаласілася невялічкае поле шапатлівых і неспакойных, як і ўсё жыццё пісьменніка, каласкоў, якія прыйдзе час прарастуць у сэрцах і душах чытачоў чалавечнасцю, патрыятызмам і гераізмам, чаго так не хапае сучаснай рэчаіснасці.
Памёр пісьменнік ў 2001 годзе, цяжка хварэючы. Пахаваны ў горадзе Мінску на Кальварыйскіх могілках. У 2008 годзе быў упісаны ў кнігу славы Дзятлаўскага раёна, якая размешчана ў Дзятлаўскім краязнаўчым музеі.
Усе рэчы і дакументы, якія размешчаны ў дадзенай экспазіцыі аўтэнтычныя, кожная з іх у свой час належала пісьменніку.
Комментариев нет:
Отправить комментарий